Прычыну такога павароту ў адносінах да Беларусі можна шукаць увогуле ў тым, як ідзе вайна. Шмат такія эксперты кажуць, што мы набліжаемся да нейкага пералому ў вайне, што Украіна вайне на знясіленне не прайграе.
Карбалевіч: Кіеў ажыццяўляе псіхалагічную атаку на рэжым Лукашэнкі
Палітычны аглядальнік Радыё Свабода — пра тое, чаму змянілася ўкраінская палітыка ў дачыненні да беларускіх уладаў.
Валер Карбалевіч на Свабодзе падкрэсліў, што важнай падзеяй тыдня з'яўляецца візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў.
— Шмат хто называе гэта гістарычным візітам. І гэта сапраўды так.
Аналітык тлумачыць, чаму Ціханоўская прыехала ў Кіеў цяпер.
Карбалевіч нагадвае, што з самага пачатку вайны Расіі супраць Украіны афіцыйны Кіеў вельмі насцярожана ставіўся да кантактаў з беларускай апазіцыяй.
— Стратэгія афіцыйнага Кіева адносна Беларусі грунтавалася на тым, каб не зліць Лукашэнку, каб не правакаваць яго на больш актыўны ўдзел у вайне.
Логіка была такая, што не трэба занадта ангажавацца ў супрацоўніцтва з беларускай апазіцыяй. І тады Лукашэнка не пойдзе на эскалацыі, на нагнятанне напружанасці на беларуска-украінскай мяжы, бо Украіна сапраўды баялася адкрыцця другога фронту з поўначы, з тэрыторыі Беларусі, і таму ўсяляк праводзіла нейтральную палітыку адносна Беларусі.
Эксперт адзначае, што паўгода таму палітыка Кіева змянілася. На яго думку, рубяжом была відэасустрэча Уладзіміра Зяленскага з беларускімі палітвязнямі, якіх вывезлі з Беларусі ва Украіну, у снежні мінулага года.
— Потым была сустрэча ў Вільні Уладзіміра Зяленскага і Святланы Ціханоўскай, дзе ён запрасіў яе ў Кіеў з візітам.
Сёння украінскія дроны даволі эфектыўна летаюць па ўсёй еўрапейскай частцы Расіі, разбураюць нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы, і Расія нічога з гэтым не можа зрабіць.
То бок, цяпер Украіна адчувае сябе значна мацнейшай, дзейнічае з пазіцыі сілы.
Цяпер Кіеў упэўнены, што наўрадці Лукашэнка адважыцца сам самастойна на нейкія дзеянні супраць Украіны, бо разумее, што украінскія дроны ў кароткі тэрмін могуць зруйнаваць і беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, і іншыя заводы ВПК, бо тэрыторыя Беларусі бліжэй, чым тэрыторыя Расіі.
Тэрыторыя Беларусі менш абаронена супрацьпаветранай абаронай, чым тэрыторыя Расіі. Беларусь больш уразлівая.
І таму сёння кіеўскае кіраўніцтва, можна сказаць, ажыццяўляе такую атаку на рэжым Лукашэнкі: палітычную, дыпламатычную, інфармацыйную, псіхалагічную.
У рамках новай стратэгіі адносна Беларусі з'явіўся візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў, дзе яе фактычна прынялі на вышэйшым узроўні.
Карбалевіч лічыць візіт Ціханоўскай ва Украіну прарыўным.
— Тут не толькі пытанне чыста сімвалічнае, што адбываецца фактычна саюз, палітычны саюз афіцыйнага Кіева і беларускай апазіцыі.
Аналітык называе і практычныя наступствы.
— Бакі дамовіліся пра супрацоўніцтва ў збіранні матэрыялаў для Гаагскага трыбуналу, які будзе судзіць палітыкаў, якія развязалі гэтую злачынную вайну. Кіеў фактычна адмовіў на прапановы ЗША дапусціць экспарт, транзыт беларускагаю праз украінскую тэрыторыю.
Дамовіліся зрабіць кантакты паміж Кіевам і Офісам Святланы Ціханоўскай пастаяннымі. Дзеля гэтага адбываецца інстытуалізацыя гэтых кантактаў.
Кіеў прызначыў спецыяльнага прадстаўніка Украіны па працы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Офіс Ціханоўскай адкрыў сваю місію ў Кіеве.
Створана міжведамасная група ва Украіне па вырашэнню праблем беларусаў, якія жывуць там. Тут і пытанне легалізацыі, афармлення віда на жыхарства, банкаўскія рахункі і іншыя рэчы.
<…> Можна меркаваць, што цяпер супрацоўніцтва будзе больш шчыльным і больш карысным для абодвух бакоў.
Читайте еще
Избранное